На палітвязня Ягора Лебядка пачалі новую крымінальную справу
Ягор Лебядок / Еўрарадыё
На палітзняволенага вайсковага эксперта Ягора Лебядка пачалі новую крымінальную справу.
У праўладных тэлеграм-каналах заяўляюць, быццам кожнае “інтэрв'ю экстрэмістам (недзяржаўным СМІ) утварае асобны склад злачынства”, таму справу пачалі па прыкмеце паўторнасці.
Гаворка можа ісці пра садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна альбо групай асоб.
Ягора Лебядка затрымалі 12 ліпеня. Спачатку яго арыштавалі на “суткі”. Пасля пачалі крымінальную справу за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.