На парадзе Лукашэнкі 3 ліпеня праспявалі адрэдагаваны гімн "Жыве Беларусь!"
Кампазіцыю выканалі салісты Опернага тэатра
На парадзе, які адбыўся 3 ліпеня ў Мінску, прагучаў гімн "Жыве Беларусь!", але ў адрэдагаванай версіі, піша Reformby.org.
Першапачатковую версію ў 1990 годзе напісалі паэт Леанід Пранчак і кампазітар Васіль Раінчык. На пачатку 1990-х гадоў гэтую песню нават прапаноўвалі ў якасці дзяржаўнага гімну Беларусі. На парадзе новую версію выканалі салісты Опернага тэатра і аматарскага хору. Аднак з тэксту зніклі словы "Пагоня", "Магутны Божа", "Паспаліты народ" і ўласна "Жыве Беларусь!". Замест "Жыве Беларусь!" у кампазіцыі гучала "Красуй Беларусь!".
Блогер Ярузельскі прапанаваў параўнаць два варыянты.
На парадзе ябацек пад фанаграму праспявалі гімн "Жыве Беларусь", толькі без словаў "Пагоня", "Магутны Божа" "Паспаліты народ" і ўласна "Жыве Беларусь".
— Ярузельскі (@childofbel) July 3, 2024
Проста параўнайце pic.twitter.com/Fc1GdKodb9
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.