На пасаду старшыні АГП прэтэндуюць ужо чатыры чалавекі

На пасаду старшыні АГП прэтэндуюць ужо чатыры чалавекі

На пасаду старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі могуць прэтэндаваць чатыры чалавекі. Пра гэта паведамляе прэс-служба АГП

Пра свой намер балатавацца на пасаду старшыні партыі заявілі дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, намеснік старшыні Васіль Палякоў, актывіст партыі Сяргей Скрабец. Акрамя таго, сваю кандыдатуру можа вылучыць намеснік старшыні Мікалай Казлоў.

Справаздачна-выбарны з'езд АГП, як паведамлялася раней, пройдзе 8 ліпеня. Цяперашні кіраўнік партыі Анатоль Лябедзька заяўляў пра сваё нежаданне вылучаць сваю кандыдатуру на дзявяты тэрмін кіравання партыяй. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі