На пажары ў Іўеўскім раёне загінуў пенсіянер

На пажары ў Іўеўскім раёне загінуў пенсіянер

Зранку 10 чэрвеня ў 4:53 іўеўскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у вёсцы Збойск. 

Пажар заўважыла дачніца. Жанчына прачнулася ад трэска шыферу, выйшла на вуліцу і пабачыла агонь на адным з падворкаў. Пасля гэтага яна затэлефанавала на нумар 101.

Прыбыўшы на месца, ратавальнікі сталі тушыць полымя, якое ахапіла аднапавярховы прыватны дом. Дах будынка абрынуўся. У пакоі на падлозе, пад абломкамі супрацоўнікі МНС знайшлі загінулага мужчыну. Выявілася, што 70-гадовы гаспадар пражываў адзін. Суседзі распавялі, што ён часам злоўжываў спіртным і курыў у доме.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ці кароткае замыканне электраправодкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі