На пажары ў мінскім інтэрнаце эвакуявалі 100 чалавек
У мінскім інтэрнаце на вуліцы Малініна зранку 7 лютага адбыўся пажар. Пра гэта супрацоўнікам МНС паведамілі на нумар 112 у 5:44.
На месцы выкліку ратавальнікі пабачылі дым сярэдняй канцэнтрацыі з акна чацвёртага паверха. Выявілася, што пажар у блоку заняў плошчу 2 квадратныя метры. У выніку пажару ў жылым пакоі блока пашкоджаная маёмасць, закураныя сцены і столь.
Супрацоўнікі МНС разам з адміністрацыяй інтэрната эвакуявалі з будынка 100 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраразеткі ў пакоі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.