На піцерскім заводзе Nissan будуць збіраць кітайскія аўтамабілі
Кітайскіх партнёраў, якія будуць працаваць на плошчах Nissan у Санкт-Пецярбургу, ужо шукаюць / motor.ru
На піцерскім заводзе Nissan будуць збіраць кітайскія аўтамабілі. Гэта прадугледжвае план захавання вытворчасці пасля нацыяналізацыі расійскіх актываў Nissan. Пра гэта пішуць "Ведомости".
Якія мадэлі будуць збіраць на былых магутнасцях Nissan, пакуль не вядома. Дамоўленасцяў з канкрэтнымі аўтаканцэрнам пакуль няма. У якасці магчымага партнёра разглядаюць аўтаканцэрн FAW. Пра гэта выданню расказалі дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Дапамагчы дамовіцца з кітайскім партнёрам даручылі кампаніі "КамАЗ".
Аўтаканцэрн FAW вырабляе аўтобусы і легкавыя аўтамабілі пад уласнымі брэндамі Xiali, Hongqi (гэта гібрыдны седан), Jiaxing, Besturn. У пачатку нулявых аўтаканцэрн супрацоўнічаў з японскай кампаніяй Toyota Motor.
Нагадаем, 11 кастрычніка Мінпрамгандаль РФ абвясціў пра нацыяналізацыю расійскіх актываў "Нісан мэнуфэкчурынг рус". Акрамя завода магутнасцю ў 100 тысяч аўтамабіляў у год ва ўласнасць Расіі перайшлі навукова-даследчы цэнтр Nissan ў Санкт-Пецярбургу і Цэнтр продажаў і маркетынгу ў Маскве. Усё гэта дасталося за 1 еўра ФДУП "НАМІ" — яно падпарадкоўваецца Мінпрамгандлю. Nissan са свайго боку ацаніў аднаразовыя страты кампаніі ў сувязі з сыходам з Расіі прыкладна ў 100 млрд ен ($686 млн).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.