На Пінскай міні-ЦЭЦ адбылася ўцечка мазуту (фота)

Міні-цеплаэлектрацэнтраль "Заходняя" знаходзіцца на тэрыторыі філіяла "Брэстэнерга". З-за расколіны ў трубаправодзе на тэрыторыі каля 1500 квадратных метраў разліўся мазут. Колькі вылілася паліва, пакуль невядома. У рэзервуары знаходзілася больш за 1200 куб. м. мазуту.



Як інфармуе прэс-служба МНС, сіламі абслугоўваючага персаналу міні-ЦЭЦ разліў паліва быў спынены. Цяпер мазут разаграваюць і адкачваюць у іншы рэзервуар. Мяркуецца, што наступствы аварыі ўдасца ліквідаваць толькі да 7 лютага.


Фота — mchs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі