На поўначы Беларусі яшчэ адно ДТЗ з мікрааўтобусам, загінуў кіроўца

ДТЗ на выездзе з Віцебскага раёна
ДТЗ на выездзе з Віцебскага раёна

На поўначы Беларусі — яшчэ адна аварыя з мікрааўтоусам. 4 сакавіка каля 10:15 на 114-м кіламетры трасы М8 грузавы бус сутыкнуўся са снегаўборачнай машынай.

Гэтае ДТЗ адбылося ў Лёзненскім раёне. Грузавы мікрааўтобус Peugeot ехаў у напрамку Оршы. Аўто занесла на заснежанай дарозе, яно выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася са сустрэчнай снегаўборачнай машынай.

49-гадовы кіроўца буса — жыхар Віцебска — загінуў на месцы здарэння. Два чалавекі — пасажыры аўтамабіля 1976 і 1981 гадоў нараджэння — дастаўленыя ў лякарню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі