На прэзідэнцкіх выбарах у буйных гарадах паставяць празрыстыя скрыні

На будучых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў буйных гарадах на выбарчых участках паставяць празрыстыя скрыні. Пра гэта ў каментары парталу tut.by заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, шэраг беларускіх партыяў і аб'яднанняў падрыхтавалі прапановы па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства. Сярод іх была і ўстаноўка на выбарчых участках празрыстых скрыняў. Паводле слоў Ярмошынай, гэтае пытанне не патрабуе зменаў у заканадаўстве. Высвятляецца, што ЦВК рэкамендаваў, каб у буйных гарадах і ў Мінску ўстанавілі празрыстыя скрыні. Лідзія Ярмошына не ўпэўнена, што іх паставяць на ўсіх участках, але мяркуе, што "іх будзе шмат".

Нагадаем, у нядаўнім інтэрв'ю Еўрарадыё, старшыня ЦВК наракала на тое, што ў школ, дзе месціцца большасць участкаў, няма грошай на празрыстыя скрыні. Таксама Ярмошына адзначыла, што "займець такія скрыні — гэтага недастаткова з пункту гледжання празрыстасці выбараў".

Ярмошына пра турму, вараны язык, празрыстыя скрыні і кватэру-“трамвай”

Дату прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі прызначаць у сярэдзіне жніўня

Фота: Еўрарадыё, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі