На раскопках Старога замка ў Гродне знайшлі добра захаваны сярэднявечны дом

На раскопках Старога замка ў Гродне знайшлі добра захаваны сярэднявечны дом

У Гродне працягваюцца археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Старога замка. Падчас іх навукоўцы знайшлі вялікі драўляны дом сярэдзіны XIV стагоддзя, піша tut.by

Па іх словах, добра захаваліся падмурак, зруб і печка будынка. Па захаваных частках можна пабачыць, як жылі гродзенцы ў сярэднявеччы.

Спецыялісты кажуць, што дом даволі вялікі для сваёй эпохі — зруб памерам 9 на 4 метры. Пакуль што археолагі расчысцілі толькі частку пабудовы. Унутры яны знайшлі розныя прадметы побыту.

Нагадаем, што апошнім часам раскопкі ў Гродне прынеслі некалькі ўнікальных знаходак, у тым ліку сярэднявечную шахматную фігуру і частку шахматнай дошкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі