На рок-фэсце “Мост” будзе намётавы гарадок як на буйных еўрапейскіх оўпэн-эйрах

Новы беларускі рок-фестываль “Мост” робіцца з разліку на 15 тысяч гледачоў. Ён будзе вялікім шматмоўным оўпэн-эйрам, які аб’яднае культуры вялікай колькасці краінаў. У гэтым упэўненыя арганізатары мерапрыемства, якое пройдзе 2-3 ліпеня на аэрадроме “Баравая” пад Мінскам.


“Вельмі зручнае геапалітычнае месца, бо сюды і расіяне могуць ехаць, і ўкраінцы, і прыбалты і іншыя ўсходнія еўрапейцы, ― тлумачыць суарганізатар “Маста” і арганізатар расійскіх фэстаў Maxidrom ды “НашествиеАндрэй Мацвееў. ― Да таго ж, па часе ён вельмі цікава стаіць! Акурат на пачатку ліпеня пачынаецца вялікая колькасць фестываляў і ў Расіі, і ва Украіне, і на Захадзе. А гэта значыць, што буйныя гурты без праблем здолеюць уключаць “Мост” у свой фестывальны расклад”.


Праўда, зоркі “першай велічыні” ― пакуль толькі планы на бліжэйшыя некалькі гадоў. Маўляў, для пачатку трэба стаць на ногі. На першым “Мосте” выступяць “Bullet for My Valentine”, Hurts, “Земфира”, Lumen, “Слот”, Louna, Akute, J:морс, The Toobes, “Без билета”, “Дай Дарогу!” і “Петля Пристрастия”.


Адметнай рысай фэсту “Мост” будзе намётавы гарадок па ўзоры буйных еўрапейскіх оўпэн-эйраў. Гэта значыць — з прыбіральнямі і ўмывальнікамі, і адпаведнай тусовачнай атмасферай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі