На рынку ў Смаленску знайшлі 100 кілаграмаў радыеактыўных чарніцаў з Оршы
Пры планавай ранішняй праверцы прадуктаў на рынку ў расійскім Смаленску высветлілася, што прывезеная з Аршанскага раёна ягада мае павышаны радыяцыйны фон, паведамляюць “Смаленскія навіны”.
Замест дазволеных 160 бекерэляў на кілаграм прыборы паказалі 243. Усе 100 кілаграмаў радыеактыўнай ягады засыпалі хлорнай вапнай, вывезлі за горад і закапалі ў пясок на метровую глыбіню.
Замест дазволеных 160 бекерэляў на кілаграм прыборы паказалі 243. Усе 100 кілаграмаў радыеактыўнай ягады засыпалі хлорнай вапнай, вывезлі за горад і закапалі ў пясок на метровую глыбіню.