На Шклоўшчыне жанчына атрымлівала дапамогу на дзіця, ад якога адмовілася

На Шклоўшчыне жанчына атрымлівала дапамогу на дзіця, ад якога адмовілася

23-гадовая жанчына ў Шклоўскім раёне Магілёўшчыны амаль два гады атрымлівала дапамогу на дзіця, ад якога адмовілася яшчэ ў радзільні.

Ва ўпраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны раёна яна падавала несапраўдныя звесткі і не паведаміла, што адмовілася ад дзіцяці, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.

Маладой маці прызначылі і пералічылі дапамогу ў памеры 18 мільёнаў "старых" рублёў. Акрамя таго, штомесяц яна атрымоўвала дапамогу па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў.

Выкрыла махлярства супрацоўніца банка. Яна заўважыла на адным з рахункаў вялікую суму грошай і засумнявалася ў законнасці іх з’яўлення. Паведамляецца, што прадпрымальная маці-адмоўніца незаконна атрымала ад дзяржавы 28 мільёнаў "старых" рублёў.

Цяпер на жанчыну пачалі крымінальную справу. Ёй пагражае да трох гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі