На станцыі мінскага метро загарэўся асвятляльны плафон
Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары каля 19.30 на станцыі метро "Спартыўная".
Як паведамляе БЕЛТА, загарэўся асвятляльны плафон на пасажырскай платформе. Пажар лакалізавалі і пагасілі інспектары службы бяспекі і міліцыянты Мінскага метрапалітэна. Выклікаць ратавальнікаў не прыйшлося.
Паводле папярэдняй версіі, узгаранне адбылося з-за кароткага замыкання. Дакладную прычыну пазней высветляць спецыялісты. Затрымкі ў руху цягнікоў не было.
Фота — openbelarus.ru