На "Творчай кухні" пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец

На "Творчай кухні" пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец

21 ліпеня на нашай "Творчай кухні" пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец. Ён распавядзе пра шлях ад журналістыкі да літаратуры і назад, пре тое, як прыдумляць і рэдагаваць кнігі, і адкуль прыходзяць ідэі.

Таксама Сяргей распавядзе пра пераклад кнігі Станіслава Шумскага "У бітвах і вязніцах". Гэта кніга ўспамінаў нашага земляка пра жыццё ў Беларусі ў першай палове пазамінулага стагоддзя. Сяргей пачытае фрагменты з яе.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі