На Віцебшчыне шчанюк падстрэліў паляўнічага

Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Гарадоцкім раёне Віцебшчыны, піша "Комсомольская правда". Мужчына адправіўся на паляванне, узяўшы з сабой двух шчанюкоў лайкі. Ён хацеў высачыць дзіка, на адстрэл якога ў яго было неабходны дазвол.



Хадзіўшы па лесе, паляўнічы прамачыў ногі і вярнуўся да сваёй машыны. Ён паклаў зараджаную зброю на задняе сядзенне машыны, дзе гарэзавалі шчанюкі. Адзін з іх зачапіў курок стрэльбы, і шрот, прабіўшы пярэдняе сядзенне, трапіў у гаспадара.



Недарэку-паляўнічаму давялося не толькі лячыцца, але і выплаціць штраф у 300 тысяч (2 базавыя) за парушэнне правілаў палявання. Згодна з імі, сядаць у машыну або выходзіць з яе з зараджанай паляўнічай стрэльбай забаронена. Акрамя таго, ствол зброі не павінен быць накіраваны на людзей, якія знаходзяцца побач.



Найбольшы кур'ёз у тым, што мужчына працуе вядучым паляўніцтвазнаўцам ў адным з лясгасаў Віцебшчыны.



Фота — fl.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі