На волю выйшаў палітвязень Іван Багдзевіч

На волю выйшаў палітвязень Іван Багдзевіч

На волю выйшаў палітвязень Іван Багдзевіч. За ўдзел у пратэстах у Мінску ён быў асуджаны на два гады калоніі агульнага рэжыму (артыкул — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"). За кратамі Багдзевіч быў з кастрычніка 2020 года. Суд прайшоў у чэрвені 2021-га.

12 траўня Івану Багдзевічу споўніцца 28 гадоў. У яго трое дзяцей. Да зняволення ён займаўся рамонтам аўтамабіляў, удзельнічаў у працы "Анёла".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі