На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Няронскі
Уладзімір Няронскі / spring96.org
На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Няронскі. Блогер са Слуцка, аўтар YouTube-канала "Слуцк для жыцця" правёў за кратамі 2 гады 8 месяцаў і 6 дзён, піша @prisoners_spring96.
Няронскага затрымалі 8 траўня 2020 года спачатку за адміністрацыйнае правапарушэнне, а пасля ўзнікла крымінальная справа. Яе разглядаў суд у Лагойску. 2 лютага 2021-га Уладзімір Няронскі быў асуджаны на тры гады калоніі за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ў актыўны ўдзел ў іх" і "абразу прадстаўніка ўлады". Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Гэта быў першы прысуд па так званай "справе Сяргея Ціханоўскага". Няронскі быў з ім знаёмы і ў лютым 2020-га рабіў яму экскурсію па Слуцку.
Уладзімір Няронскі адбываў тэрмін у магілёўскай калоніі № 15, адкуль выйшаў на волю 14 студзеня сёлета.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.