На выбарчым участку ў Камянецкім раёне пусцілі песню супраць Лукашэнкі
Кур'ёзны факт падчас выбарчай кампаніі зафіксавалі журналісты тэлеканалу "Белсат". У аграгарадку Відамля Камянецкага раёну 11 кастрычніка яны пачулі з выбарчага ўчастку песню пра кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку.
Журналісты бралі каментар у міжнароднага назіральніка за прэзідэнцкімі выбарамі. У гэты час з калонак гучала песня са словамі "Лукашенко — наш отец, но ему придёт п...ц".
Слухачом песні міжволі стаў таксама міліцыянт, які дзяжурыў падчас галасавання. Пасля таго, як ён увайшоў у будынак, песня спынілася.
Сам твор, дарэчы, быў напісаны яшчэ падчас выбарчай кампаніі 2001 года.