На Жлобінскім мясакамбінаце ў кампрэсарным цэху абвалілася страха
5 студзеня ў 19:46 галоўны інжынер Жлобінскага мясакамбіната паведаміў у МНС, што ў кампрэсарным цэху прадпрыемства абвалілася дахавая лёгкаскідальная пліта.
Ратавальнікі агарадзілі і асвятлілі месца абвалу, заняліся абрэзкай металічнай арматуры.
Пацярпелых пры здарэнні няма. Тэхналагічны працэс не парушаны.
Расследаваннем прычын здарэння займаецца камісія па надзвычайных сітуацыях Жлобінскага мясакамбіната.
Мяркуецца, што дах цэху абваліўся з прычыны старэння канструкцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.