Набудзь квіток на “Даём рады” і атрымай праходку на любы іншы канцэрт

Яшчэ адна прыемная навіна для наведвальнікаў музычнай прэміі “Даём рады!" Усе, хто набыў квіткі на наш фестываль праз kvitki.by, стануць удзельнікамі адмысловага розыгрышу. Правілы простыя: кожны квіток мае свой нумар. А падчас канцэрта з дапамогай генератара выпадковых лічбаў будзе абраны пераможца, які ў якасці падарунка атрымае магчымасць схадзіць на любы канцэрт у Мінску з шырокай прапановы "Квіткоў" на працягу года.

Еўрарадыё раіць не выкідваць квіткі і ўважліва сачыць за падзеямі падчас канцэрта. А тым часам да фестывалю засталося ўсяго 3 дні!

Нагадаем, што 7 лютага ў сталічным клубе Re:Public у другі раз пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас фэсту Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2013 года а на сцэну выйдуць гурты "Дай Дарогу!", Neuro Dubel, Nizkiz, Sciana, Harotnica, "Тлушч".

Кошт квіткоў:

90.000 — першыя 50 квіткоў, 110.000 — наступныя 100 квіткоў,

130.000 — астатнія. У дзень канцэрта — 150.000. Столік — 170.000 папярэдне,190.000 — у дзень канцэрта.

Набыць квіткі можна і праз інтэрнэт.

Даведка: +375 29 6490888

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі