Выйшаў новы кліп гурта "Дай Дарогу!" — "Я вярнуся дадому"

"Прысвячаецца ўсім тым, хто ў барацьбе за справядлівасць, законнасць і праўду страціў свой дом"

"Прысвячаецца ўсім тым, хто ў барацьбе за справядлівасць, законнасць і праўду страціў свой дом" / Кадр з відэа

Выйшаў новы кліп беларускага гурта "Дай Дарогу!", які мае назву "Я вярнуся дадому". "Прысвячаецца ўсім тым, хто ў барацьбе за справядлівасць, законнасць і праўду страціў свой дом", — пішуць музыкі. І ўдакладняюць, што маюць на ўвазе смелых удзельнікаў пратэстаў 2020-га ў Беларусі, палітвязняў і палітуцекачоў, якія працягваюць барацьбу і ў замежжы.

"Дай Дарогу!" з аптымізмам глядзіць у будучыню: "Мы абавязкова з горда паднятай галавой вернемся дадому! Жыве Беларусь! Слава Украіне!".

У здымках кліпа паўдзельнічалі Лявон Вольскі, Уладзімір Пугач, Арцём і Ксенія Лук'яненка, Дзяніс Тарасенка, Кацярына Ваданосава, Мікіта Мелказёраў, Дзяніс Дудзінскі, Аляксандр Ждановіч і Аляксандр Івулін.

Лідар "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі вымушана пакінуў Беларусь у 2021-м: у РБ прызналі "экстрэмісцкім" кліп "Баю-бай" гурта. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі