Гурт "Дай Дарогу!" выпусціў новы кліп
Музыкі вераць, што справядлівасць абавязкова пераможа
Беларускі гурт "Дай Дарогу!" выпусціў новы кліп, зняты на песню "Гроб на колесиках". "Гэтыя песня і кліп — не проста візуалізацыя нашай агульнай мары, — пішуць музыкі. — Гэта гучны маніфест, наша ўпэўненасць у тым, што справядлівасць абавязкова пераможа. Давайце разам уявім гэты шчаслівы момант, калі кожны з нас зможа вярнуцца дадому, дзе чакаюць мір, свабода і незалежнасць".
Лідар "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі вымушана пакінуў Беларусь у 2021-м: у РБ прызналі "экстрэмісцкім" кліп "Баю-бай" гурта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.