Нацбанк Беларусі выключыў з абарачэння каля 70% старых купюр

Нацбанк Беларусі выключыў з абарачэння каля 70% старых купюр

Нацыянальны банк Беларусі на 1 жніўня выключыў са звароту каля 70% старых купюраў узору 2000 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Нацбанку.

У галоўным банку краіны ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра наяўныя грошы, якія знаходзяцца па-за касамі Нацыянальнага банка. Асноўная маса выведзеных з абарачэння наяўных грошай — гэта буйныя банкноты па 50 тысяч, 100 тысяч і 200 тысяч. Банкноты дробных і сярэдніх наміналаў выводзяцца з абарачэння ў меншай ступені.

Дэнамінацыя ў Беларусі пачалася 1 ліпеня. Банкноты ўзору 2000 году замяняюцца купюрамі і манетармі ўзору 2009 года ў прапорцыі 10 000 да 1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі