Нацбанк: Новыя грошы, якія захоўваюцца з 2009-га, ад грыбка не пацярпелі
Ніякіх праблем з захоўваннем новых беларускіх грошай не было. Пра гэта ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко. Нагадаем, яны будуць уведзеныя з 1 ліпеня 2016 года.
Паводле слоў Лапко, у цэнтральным сховішчы новыя грошы захоўваліся з 2009 года. Менавіта тады новыя грошы надрукаваў адзін з манетных двароў у Еўропе.
“Грыбок, магчыма, у цэнтральным сховішчы [Нацбанка] ёсць. Але новыя грошы ад гэтага не пацярпелі”, — кажа Дзмітрый Лапко.
Фота: БЕЛТА