Нацбанк папярэджвае пра выпадкі тэлефоннага махлярства — вішынгу

Нацбанк папярэджвае пра выпадкі тэлефоннага махлярства — вішынгу

Нацбанк Беларусі папярэджвае пра выпадкі тэлефоннага махлярства — вішынгу. Зламыснікі тэлефануюць кліентам беларускіх банкаў, прадстаўляюцца іх супрацоўнікамі і просяць прадаставіць пашпартныя дадзеныя, рэквізіты банкаўскіх картак і коды, якія паступаюць на тэлефонны нумар. Пры гэтым спасылаюцца на самыя розныя падставы. У большасці выпадкаў нумары махляроў былі схаваныя. Яны карыстаюцца праграмамі-ананімайзерамі, ІР-тэлефаніяй. Пры гэтым нумары тэлефонаў, з якіх тэлефануюць, вызначаюцца як афіцыйныя нумары, пазначаныя на сайтах банкаў.

Нацбанк звяртае ўвагу на тое, што супрацоўнік банка, калі звязваецца з кліентам, ужо ведае неабходныя дадзеныя. Таму яму не трэба паведамляць рэквізіты банкаўскай карткі, паролі і коды, пашпартныя звесткі. Калі ж падазронае тэлефанаванне адбудзецца, кліенту раяць звязацца з кантакт-цэнтрам банка і распавесці пра сітуацыю. У выпадку, калі махляры атрымалі дадзеныя, трэба неадкладна заблакаваць банкаўскую картку і напісаць заяву ў міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі