Нацбанк прадае зліткі з каштоўных металаў толькі за рублі
Новаўвядзенне пачало дзейнічаць 23 студзеня.
Нацыянальны банк Беларусі з 23 студзеня прадае мерныя зліткі з каштоўных металаў і атэставаныя брыльянты толькі за рублі. Мера прынятая для дэдаларазыцыі эканомікі, інфармуе прэс-служба Нацбанка.
Адзначаецца, што новаўвядзенне таксама павінна паспрыяць павышэнню даверу людзей да нацыянальнай валюты.
“Дэдаларызацыя — гэта поўнае спыненне продажу тавараў і паслуг унутры краіны за замежную валюту, — тлумачыць фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра “Альпары” ў Мінску Вадзім Іосуб. — А ў аддаленай перспектыве адмена прывязкі цэнаў і тарыфаў да замежнай валюты, у прыватнасці тое, што ў нас адбываецца са стаўкамі арэнды, якая выстаўляецца ў еўра”.
Эксперт адзначае, што такі крок выглядае разумным, асабліва, калі рэгулятар пачынае з сябе.
Фота: ria.ru