Нацбанк зняў абмежаванні па сумах здзелак на пазабіржавым валютным рынку

Нацыянальны банк Беларусі зняў абмежаванні па сумах здзелак на пазабіржавым валютным рынку краіны. Пастанова праўлення Нацбанка была прынятая ўчора, яна пачне дзейнічаць з суботы, 23 траўня.

Як адзначае прэс-служба Нацбанка, у адпаведнасці з дакументам, нарматыўны прававы акт, які ўстанаўліваў абмежаванні па сумах здзелак пакупкі, продажу валюты, што здзяйсняюцца банкамі і кліентамі на пазабіржавым валютным рынку, страчвае сілу. З заўтрашняга дня абмежаванняў не будзе.

Адзначаецца, што рашэнне кіраўніцтва Нацбанка накіравана на ўдасканаленне працы ўнутранага валютнага рынку і з мэтай пераходу да біржавых таргоў у рэжыме неперапыннага двайнога аўкцыёну на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі