Начальніка дзяржбуднагляду па Мінску затрымалі за хабар
Следчы камітэт затрымаў і ўзяў пад варту начальніка інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржстандарта па Мінску Яўгена Жыжаля.
Як інфармуе БЕЛТА са словаў афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Беларусі Юліі Ганчаровай, мужчыну падазраюць у карупцыі.
"Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя па ч.2 арт.430 (прыняцце службовай асобай матэрыяльных каштоўнасцяў, прадстаўленых у сувязі з займаемым становішчам, за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Падазраваны заключаны пад варту", — паведаміла Ганчарова.
Фота Яўгена Жыжаля: minsknews.by