Бура ў Гродне "задзьмула" вечны агонь і пакасіла касцёльную вежу (фота)

Бура ў Гродне "задзьмула" вечны агонь і пакасіла касцёльную вежу (фота)

Каля 17-й гадзіны шквальны вецер і моцны дождж прайшліся цэнтрам Гродна. Паводле метэазводак, горад трапіў у зону фармавання ўрагану. Як вынік, дзясяткі паваленых дрэваў, сапсаваных білбордаў, пагнутых дарожных знакаў. Некалькі вуліцаў у цэнтры таксама аказаліся перакрытыя праз падзенні дрэваў.

Не абышлося і без "сімвалічных" аварыяў. У парку Жылібера ураган "задзьмуў" вечны агонь, на месца прыбылі супрацоўнікі газавых службаў. На Бернардынскім касцёле, у сваю чаргу, вецер надламіў і нахіліў крыж разам са шпілем на вежы-званніцы. 

Паведамляцца таксама пра перакрытую трасу ў бок Літвы ў раёне вёскі Азёры. Інфармацыі аб загінулых і пацярпелых няма.

Непагода прыйшла ў Гродна з Польшчы: там сёння таксама пранесліся моцныя ўраганы, што прывяло нават да чалавечых ахвяраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі