Надвор'е на найбліжэйшыя дні: яшчэ можна гуляць, але ўначы галалёд
Восень
Сіноптыкі расказалі, якога надвор'я чакаць у найнайбліжэйшыя дні.
У пятніцу, 18 кастрычніка, будзе крыху воблачна і без ападкаў. Ноччу і раніцай над асобнымі раёнамі Беларусі павісне туман, магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4...+2°С, максімальная днём +8...+14°С.
У выходныя ўдзень таксама будзе не вельмі холадна.
У суботу, 19 кастрычніка, невялікая воблачнасць і без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах зноў туман і слабы галалёд. Месцамі на захадзе будзе дзьмуць парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4...+3°С, максімальная днём +7...+13°С.
А ў нядзелю, 20 кастрычніка, ападкаў не будзе. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4...+2°C, максімальная днём +8...+14°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.