Надвор'е на выходныя: прыязджайце пагрэцца ў Брэст і Гродна

Гродна

Гродна / wikipedia.org

У бліжэйшыя выхадныя на захадзе Беларусі вясны будзе значна больш, чым на ўсходзе. Вось якое надвор'е прагназуюць сіноптыкі Гідраметцэнтра.

У суботу, 11 красавіка, будзе воблачна і халаднавата. Раніцай і ўдзень у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, а месцамі нават мокры снег. Уначы месцамі будзе марозна, тэмпература паветра -4..+2°С. А ўдзень на ўсходзе краіны будзе не цяплей за +3°С, затое па захадзе — да +11°С.

У нядзелю, 12 красавіка, зноў воблачна з праясненнямі, кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Уначы і раніцай месцамі галалёд і туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -4..+2°С, максімальная ўдзень +5..+12°С.

А на пачатку наступнага тыдня, 13 красавіка, Беларусь закране антыцыклон з цэнтрам над Фінляндыяй. У асноўным без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Па захадзе будзе дзьмуць парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3..+3°С, максімальная ўдзень +10..+15°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.