Намеснік генпракурора асабіста ўзяўся наводзіць парадак у кароўніку

Намеснік генпракурора Стук падчас наведвання кароўніка / прэс-служба Генпракуратуры

Намеснік генпракурора Стук падчас наведвання кароўніка / прэс-служба Генпракуратуры / Прэс-служба Генпракуратуры

Намеснік генпракурора Аляксей Стук асабіста заняўся навядзеннем парадку ў кароўніку КСУП "Урыцкае" ў Гомельскім раёне, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Раней раней гэтую ферму бралі на свой кантроль пракуратуры Гомельскага раёна і Гомельскай вобласці. Верагодна, у іх нічога не атрымалася. Пракурорскія работнікі апошні раз былі на ферме на пачатку жніўня 2023-га. Намеснік генпракурора прыехаў на пачатку верасня і канстатаваў, што за месяц у кароўніку нічога не змянілася.

Па яго словах, выправілі толькі "малую частку выкрытых недаглядаў і недахопаў з моманту апошняга візіту". У прыватнасці, зноў выявіліся парушэнні тэхналогіі і рэжыму кармлення. У цялятаў ад двух да шасці месяцаў канстатавалі знясіленне. Таксама ў іх не было падсцілкі. Паілкі былі няспраўныя — у выніку секцыі з жывёламі "былі ў падтопленым стане і запоўненыя арганікай". Неналежным чынам захоўваліся ветэрынарныя прэпараты.

Намеснік генпракурора нават прыгразіў работнікам фермы: "Размаўляючы з работнікамі КСУП "Урыцкае", Аляксей Стук нагадаў, што кожны кіраўнік і работнік прадпрыемства нясуць персанальную адказнасць за захаванне пагалоўя. Указаў на важнасць строга прытрымлівацца ветэрынарных і санітарных нормаў у частцы ўтрымання і кармлення маладняку БРЖ. Асвяжыў веды работнікаў гаспадаркі ў сферы вытворчай і службовай дысцыпліны, а таксама адказнасці за яе парушэнне".

"Абаср...ныя каровы" былі тэмай, пра якую Лукашэнка гаварыў яшчэ ў 2019 годзе. 

Намеснік генпракурора асабіста ўзяўся наводзіць парадак у кароўніку
Намеснік генпракурора Стук падчас наведвання кароўніка / прэс-служба Генпракуратуры
Намеснік генпракурора асабіста ўзяўся наводзіць парадак у кароўніку
Намеснік генпракурора Стук падчас наведвання кароўніка / прэс-служба Генпракуратуры

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі