Намеснік пракурора Мінскай вобласці: каранавірус з'еў 7 кг вагі

Намеснік пракурора Мінскай вобласці: каранавірус з'еў 7 кг вагі

Вясной 2020-га намеснік пракурора Мінскай вобласці Сяргей Шыкунец заразіўся каранавірусам. У бальніцы апынулася ўся яго сям'я: у дачкі таксама быў станоўчы вынік тэсту на COVID-19, а ў жонкі Вольгі двухбаковая пнеўманія, паведамляе sb.by. Дачку завезлі ў дзіцячую бальніцу, а яе бацькоў — у шостую мінскую бальніцу, яны спачатку былі ў розных карпусах.

Шыкунец успамінае, што ў яго два тыдні трымалася павышаная тэмпература, тры дні ён ляжаў з кіслароднай маскай. У нейкі момант зразумеў, што не можа кантраляваць сваю гаворку, казаў "нейкую лухту". Лекары яго падтрымалі: пасля пераводу з рэанімацыі ў палату ён пабачыў там жонку. І гэта маральна моцна падтрымала мужчыну, дапамагло змагацца з панікай і хваробай.

Намеснік пракурора прызнаецца, што каранавірус "з'еў" ўсе запасы яго сіл, энергіі і 7 кг вагі. Цяпер уся сям'я Шыкунцоў ужо дома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі