Лукашэнка зноў выказаўся пра аднаполыя шлюбы (відэа)

"Дыскусіі вакол так званых аднаполых шлюбаў не з’яўляюцца проста прыкрым прыватным эпізодам, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Интерфакс-Запад". — Гэта трагічны знак агульнай духоўнага крызісу і асляплення заходняга свету. Гэта таксама сведчанне паслаблення ў ім ўнутранай волі".


Паводле слоў кіраўніка Беларусі, проста ў нас на вачах "адбываецца адмова ад базавых, традыцыйных каштоўнасцяў еўрапейскай цывілізацыі. Руйнуецца інстытут сям’і як натуральнага саюза паміж мужчынам і жанчынай, асвечанага самой прыродай".


Лукашэнка лічыць, што "еўрапейская моладзь пачынае шукаць выйсце", але найчасцей "знаходзіць яго ў радыкальных вучэннях".

Адзначым, што Аляксандр Лукашэнка ў апошнія гады неаднаразова выказваўся на тэму аднаполых шлюбаў і падкрэсліваў, што для Беларусі гэта непрымальна.
 

Лукашэнка: У беларускім грамадстве ўсё шырэй распаўсюджваецца лянота
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі