Нараўлянскі спецлясгас "схаваў" у лесе 900 тон смецця
Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці выявіў, што Нараўлянскі спецлясгас замест аховы і абароны лесу забруджваў яго.
У жніўні-верасні 2017 года пры рамонце адміністрацыйнага будынка Вербавіцкага лясніцтва ў лясгасе ўтварыліся адкіды ад зносу старых будынкаў. Будаўнічага смецця набралася больш за 900 тон.
Кіраўніцтва спецлясгасу вырашыла "зэканоміць" на прадугледжанай законам утылізацыі адкідаў і загадала вывезці смецце ў лес каля вёскі Грушаўка.
Дзяржкантроль выявіў гэтае парушэнне ў траўні 2019 года. Праверка лясгаса працягваецца.