Нарвежцы перадаюць Kufar беларускай камандзе
Нарвежская кампанія Adevinta намераная перадаць Kufar.by цяперашняй беларускай камандзе.
У заяве кампаніі гаворыцца, што Adevinta вырашыла перагледзець сваю прысутнасць у Беларусі яшчэ ў лістападзе 2021 года. А расійская вайна супраць Украіны толькі прыспешыла гэты працэс.
"Adevinta вырашыла пакінуць Беларусь, засяродзіўшыся на сваіх пяці асноўных еўрапейскіх рынках: Германія, Францыя, Іспанія, Бенілюкс і Італія", — адзначаюць нарвежцы.
Кампанія "Куфар" была заснаваная ў 2012 годзе. На сёння гэта адзін з самых вядомых у Беларусі сайтаў па продажы новых і былых ва ўжыванні тавараў. На сайце налічваецца больш за 5,8 мільёна актыўных карыстальнікаў у месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.