Наступны канцэрт Depeche Mode ў Мінску — 28 лютага
Якую праграму DM прывязе ў Беларусь наступным разам, пакуль невядома.
Інфармацыю пра канцэрт Еўрарадыё пацвярджае дырэктар канцэртнага агенцтва “Корпорация развлечений” Андрэй Аляксееў:
“Шчыра кажучы, пакуль не ведаю праграму канцэрту. Гэта будзе другая частка туру. Але дата дакладная — 28 лютага”.
Кошты квіткоў на зімовае шоў Depeche Mode ў Мінску пакуль не называюцца.
Фота: ria.ru