NATO заклікае афіцыйны Мінск спыніць саўдзел у вайне супраць Украіны
NATO заклікае беларускія ўлады спыніць саўдзел у вайне супраць Украіны. Пра гэта гаворыцца ў выніковай дэкларацыі мадрыдскага саміту альянсу.
Беларусь была згаданая ў кантэксце вайны, якую Расія пачала супраць Украіны.
Як распавядала Еўрарадыё, на сённяшнім саміце NATO назвала Расію самай сур'ёзнай пагрозай і паабяцала дапамогу Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.