Навальны: На выбарах былі фальсіфікацыі, патрабуем другога тура

Нагадаем, паводле афіцыйных дадзеных (пасля падліку 100% пратаколаў) выконваючы абавязкі мэра расійскай сталіцы Сяргей Сабянін набраў 51,37%, у апазіцыянера Аляксея Навальнага — 27,24%. Гэта значыць, што другога тура не будзе.



"Мы перакананыя, што выбары не павінны закончыцца першым турам, — цытуе словы Навальнага радыёстанцыя "Эхо Москвы". — Я перакананы абсалютна, што Сабянін набраў менш за 50%. Павінен быць другі тур, мы патрабуем правядзення другога тура".



Тым часам Сабянін заклікаў кандыдатаў, якія прайгралі, "змірыцца з меркаваннем большасці" ды запрасіў на сустрэчу Аляксея Навальнага.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі