Наведваць лес дазволена толькі ў адным раёне Беларусі

Наведваць лес дазволена толькі ў адным раёне Беларусі

У сувязі з высокай небяспекай пажараў Міністэрства лясной гаспадаркі забараніла наведваць лясы практычна ва ўсіх раёнах Беларусі. 

Пад забарону трапілі 115 раёнаў. Дазволена наведваць лясы толькі ў адным раёне — Браслаўскім. Яшчэ ў двух — Жыткавіцкім і Лельчыцкім — наведванне лясоў абмежаванае, а не цалкам забароненае.

Абмежаванне азначае, што ў лес можна хадзіць у грыбы і ягады, але катэгарычна забараняецца разводзіць вогнішчы і ставіць мангалы. Таксама нельга праязджаць па лясных дарогах на асабістым аўтамабілі, за выключэннем выпадкаў, калі вы накіроўваецеся да свайго ўчастку або да месца адпачынку.

За парушэнне правілаў пагражае штраф — да 12 базавых велічынь (на сёння гэта 384 рублі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі