Навучэнец мінскай школы КДБ перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Абхазіі

Паводле афіцыйнай інфармацыі, за яго прагаласавалі 50,57% выбарцаў. Прыхільнікі Хаджымбы пачалі святкаваць яго перамогу на вуліцах Сухумі. 

Нагадаем, што ў канцы мая у выніку пратэстаў у Сухумі быў захоплены будынак Адміністрацыі, а прэзідэнт самаабвешчанай рэспублікі Аляксандр Анкваб падаў у адстаўку.

Як адзначае nn.by, Рауль Хаджымба у 1985—1986 гадах вучыўся ў Мінскай школе КДБ для людзей з вышэйшай адукацыяй, потым з 1986 па 1992 гг. працаваў у Ткуарчальскім гараддзеле КДБ Абхазіі.

Дарэчы, Еўрасаюз не прызнае выбараў у Абхазіі, бо лічыць яе часткай Грузіі.

Фота — aif.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі