Навукоўцы даследуюць стан лясоў каля БелАЭС

Лес каля Астравецкай АЭС

Лес каля Астравецкай АЭС / t.me/botanyby/

Беларускія навукоўцы даследуюць стан лясоў каля БелАЭС. Пра гэта паведамляе Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Яго спецыялісты на працягу 2024 года займаліся маніторынгам лясоў у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці (магчыма, і ў суседніх раёнах). Яны абследавалі "кампаненты хваёвых і яловых лясоў, прылеглых да паўночна-заходняй мяжы краіны".

Навукоўцы ўжо далі ацэнку стану лясоў, але іх высновы не паведамляюцца. А вось лабараторныя даследаванні яшчэ будуць праводзіцца. Для іх у раёне АЭС "адабралі ўзоры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі