Найгоршая сімуляцыя ў гісторыі футбола (відэа)
Пацешны эпізод здарыўся ў фінале Кубка Кітайскай футбольнай асацыяцыі.
Як піша "Прессбол", паўабаронца "Шахнай Шэньхуа" Чао Юндзінг прабег пасля кантакту з сапернікам яшчэ метраў пяць і толькі тады зваліўся на газон. У той момант ён ужо быў у штрафной пляцоўцы. Суддзя сімуляцыі не заўважыў і прызначыў пенальці. Праўда, рэалізаваць яго гулец "Шахнай Шэньхуа" не змог — не патрапіў у браму.
Фота — ria.ru