Найлепшая "валянцінка" — гэта шчанюк
Вядомыя ў Беларусі людзі распавядаюць пра самыя цікавыя падарункі і нечаканыя прызнанні на Дзень св. Валянціна. Пачуць запаветнае “кахаю” марыць кожны чалавек, нават той, хто штодзень
гэта чуе. І ёсць у годзе адзін дзень, калі гэтае слова гучыць з усіх
вуснаў, і марознае паветра тады поўніцца водарам кветак, а людзі
прызначаюць адзін аднаму ананімныя спатканні.
Пра нечаканыя прызнанні і незвычайныя падарункі помняць шмат гадоў, і сёння мы слухаем расповяды вядомых у Беларусі людзей, звязаныя з Днём святога Валянціна. І першы, хто дзеліцца з намі дарагімі яму ўспамінамі – паэт Міхась Скобла.
Міхась Скобла: Памятаю, як аднойчы на Дзень святога Валянціна я апынуўся ў Гародні ў свайго сябра, якога акурат клічуць Валянцінам. А прозвішча яго Дубатоўка – каларытнае, як быццам пазычанае Караткевічам для героя сваёй аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”. У Валянціна вялікая хата на беразе Нёмана.
Святкавалі мы гэтае свята, святкавалі, і былі і чарка, і песні. А потым нам чамусьці захацелася пайсці на Нёман. Быў даволі марозны вечар, але Нёман яшчэ не замёрз. І вось мы, спяваючы песні, ішлі да яго. А гэта метраў 500 па глыбокім снезе. І вось мы нарэшце селі на беразе Нёмана і слухаем, як шэпчуцца крыгі. Разумееце, яны плывуць па Нёмане, натыкаюцца адна на адну, і атрымліваецца такі ні з чым не параўнальны гук.
А потым я гляджу: мае сябры і сяброўкі пазіраюць на мяне і смяюцца. Аказалася, што я так насвяткаваўся-навалянцініўся, што ўвесь шлях ад хаты да Нёмана я прайшоў у адных шкарпэтках. Я нават не заўважыў гэтага – вось як сагравае каханне, якое ў гэты дзень найважнейшае пачуццё на свеце.
Для мастака Алеся Марачкіна Дзень святога Валянціна свята сур’ёзнае і светлае, але сёлета звязанае не толькі з каханнем. Але няхай пра гэта распавядае сам мастак.
Алесь Марачкін: Для мяне гэты дзень – гэта, перш за ўсё, прадчуванне вясны. А прадчуванне вясны звязана, безумоўна, з нейкімі жыццёвымі сіламі, з жыццёвымі сокамі, з каханнем.
Я ўжо даўно жыву са сваёй роднай любімай жонкай. Яе клічуць Ірынай. Калі ў гэты дзень мы разам, то, канешне, нейкі падарунак я ёй прэзентую. Але бывае, што сустракаем свята ў раз’ездах, тады віншую яе толькі сваім тэлефонным званочкам.
Для мяне асабіста Дзень святога Валянціна ў гэтым годзе – як папярэднік гадавіны свята плошчы Каліноўскага – той падзеі, калі моладзь была на плошчы, – і 25 сакавіка.
Наступнае слова даем спявачцы папулярнага цяпер гурта “Серебряная свадьба” Беньцы, якая таксама рэжысуе лялечныя спектаклі. Яна распавядае пра найлепшыя падарункі, пра тое, якімі, на яе густ, яны мусяць быць.
Святлана Бень: Я мяркую, што кожны дзень – гэта свята, і можна дарыць падарункі штодзень. Але самае галоўнае ў падарунку – яго своечасовасць, і не трэба чакаць нейкіх датаў. І вось найлепшы падарунак за апошні час я атрымала сённяшняй раніцай. Гэта была вялікая прыгожая катлета. І гэта быў цудоўны падарунак.
Аднойчы мне падарылі вялікую вадасточную трубу: каб я на ёй грала. Аднойчы падарылі слоік з жывымі тараканамі. Таму што мне было іх шкада, калі ў суседнім пакоі інтэрната іх травілі. Мне прынеслі слоік жывых – для разводу.
Яшчэ аднойчы мне падарылі чатыры валізкі адразу. Увогуле свет поўніцца падарункамі. Але самы галоўны падарунак – людзі самі па сабе, як ёсць.
Мне ўзгадваецца адзін мой сябра, музыка, які падараваў сваёй дзяўчыне камертон, са словамі: “Маё сэрца гучыць гэтай нотай. Я хачу, каб нашы сэрцы гучалі ва ўнісон”. Тэму падарункаў працягвае перакладчыца і літаратарка Марыйка Мартысевіч.
Марыйка Мартысевіч: Мой сябра літаральна зараз фоткае на лічбавы фотаапарат валянцінку, якую я набыла на выстаўцы “Кнігі Беларусі – 2007” . Я набыла яе, таму што гэта антывалянцінка – для людзей, якіх ты ненавідзіш.
Больш жахлівага падарунку на Дзень святога Валянціна я не бачыла. Суцэльны трэш. Уявіце сабе: ільняное сардэчка, набітае: то бок з аднаго боку лён не апрацаваны, а з іншага боку ён ружовы. І на ружовым фоне выкладзеныя з саломкі нейкія вусы, вочы, нейкі саламяны брылёк. Хлопцы кажуць усе, што гэта класна, але я думаю, што гэта трэш.
Самыя цікавыя для мяне валянцінкі былі самаробныя, прычым робленыя досыць такім тапорным чынам. Напрыклад, у школе хлопцы размалёўвалі чырвонымі фламастарамі такія сэрцайкі. Гэта выглядала досыць неахайна, і з часам гэта ўсё трухлее, але – ад сэрца.
Альбо мне калісці дарылі выразанае з джынсу сардэчка, гэта было гадоў 8 таму – задоўга да ўсялякіх канцэптавых джынсаў. Альбо пару гадоў таму даслалі віртуальную фотку: хлопец сфоткаў сябе з галавы, трымаючы ў руках сэрца.
Людзі мастацтва заўсёды выдумляюць нешта незвычайнае і паэтычнае. А вось як святкуюць Дзень усіх закаханых людзі палітыкі, цяжка здагадацца. Гісторыяй аднаго свайго падарунка дзеліцца з намі малады палітык Аляксей Янукевіч.
Аляксей Янукевіч: Была адна дзяўчына, якой я быў вельмі захоплены. І мне вельмі хацелася зрабіць для яе на Дзень святога Валянціна нешта надзвычайнае. Я распытваў яе сябровак пра тое, што магло б спадабацца дзяўчыне, і яны распавялі, што ўжо некалькі гадоў яна марыць пра сабаку чао-чао.
Шчанюкі такіх сабак каштавалі даволі дорага, але я параіўся з сябрамі, і мы вырашылі, што гэта будзе належны падарунак. 14 лютага я запрасіў дзяўчыну ў кавярню, і мы дамовіліся, што я заеду за ёй. Яна адчыніла дзверы, сказала, што амаль сабраная і мы зараз паедзем. Я працягнуў ёй каробку: гэта табе.
Яна запыталася: што там? І яўна не чакала, што там гэты сабака. “Цукеркі, розныя дробязі”, - адказаў я. Яна адчыніла гэтую каробку, а там сядзіць сабака – малы, мілы, абаяльны, як усе шчанюкі, з чырвонай стужачкай.
Яна глядзела на яго, пасля пачала плакаць, пасля смяяцца. Яна была ўзрушаная і кранутая гэтым падарункам. Атрымалася вельмі добра і запамінальна.
Няхай вашыя падарункі будуць своечасовымі, нечаканымі і жаданымі, няхай вашыя каханыя дзівяцца вашай фантазіі і густу, няхай Дзень святога Валянціна прынясе вам новыя незабыўныя гісторыі. Любіце ўвесь свет і кожнага чалавека не толькі 14 лютага, а ўвесь год.
Вядомых асобаў апытвала Кацярына Буланава, Еўрапейскае радыё для Беларусі
Фота — www.shop.com