Назад на Месяц: NASA гатова да другой спробы запуску "Артэміды-1"

Стартавы комплекс NASA у Фларыдзе / Reuters
Стартавы комплекс NASA у Фларыдзе / Reuters

NASA ў другі раз паспрабуе запусціць месяцовую місію "Артэміда-1". Мяркуецца, што ракета-носьбіт Space Launch System з касмічным караблём Orion адправіцца да Месяца 3 верасня каля дзевяці вечара па Мінску.

Месяцовая місія павінна была стартаваць 29 жніўня, але адбылася ўцечка вадкага вадароду пры запраўцы першай ступені ракеты.

У рамках праекта NASA плануе праз 53 гады пасля апошняй місіі высадзіць астранаўтаў на Месяц. На будучыню планы вялікія — будаўніцтва калямесяцовай станцыі і падрыхтоўка для магчымай каланізацыі Месяца. Цяперашні палёт разлічаны на тое, што карабель Orion толькі прабудзе на арбіце Месяца і вернецца назад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі