Назарбаеў падарыў Лукашэнку ханскі пояс і кінжал
Падчас візіту ў Казахстан Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з першым прэзідэнтам гэтай краіны Нурсултанам Назарбаевым, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.
Напрыканцы сустрэчы яны абмяняліся падарункамі. Лукашэнка падарыў Назарбаеву кошык з беларускімі прадуктамі. А той аддзячыў беларускаму кіраўніку ханскім поясам, кінжалам і кнігай казахскага асветніка Абая Кунанбаева "Словы настаўлення". Не застаўся без падарункаў і малодшы сын Лукашэнкі Мікалай: яму дасталіся казахскі лук і калчан са стрэламі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.