Назарбаеў у Нур-Султане і сам перадаў пасаду старшыні Савета Бяспекі Такаеву-СМІ

Нурсултан Назарбаеў падчас візіту ў Расію ў снежні 2021 года / kapital.kz
Нурсултан Назарбаеў падчас візіту ў Расію ў снежні 2021 года / kapital.kz

Першы прэзідэнт Казахастана Нурсултан Назарбаеў "усе гэтыя дні знаходзіўся ў Нур-Султане і аказваў падтрымку кіраўніку дзяржавы" Касым-Жамарту Такаеву, паведамляюць СМІ са спасылкай на прэс-сакратар Назарбаева Айдаса Укібая.

Са слоў Акібая, Назарбаеў сам адмовіўся ад пасады старшыні Рады бяспекі краіны і прыняў рашэнне перадаць паўнамоцтвы Такаеву, "бо добра ўсведамляў, што беспарадкі і тэрор патрабавалі аператыўнага, жорсткага і бескампраміснага адказу ад кіраўніцтва краіны".

Прэс-сакратар Назарбаева таксама адзначыў, што "Елбасы і кіраўнік дзяржавы заўсёды былі па адзін бок барыкад", разам, паводле яго слоў, абаранялі "народ, краіну і будучыню нацыі" і ў складанай сітуацыі "зноў прадэманстравалі маналітнасць дзяржаўнай улады".

Між тым у Казахстане затрыманыя амаль 6 тысяч чалавек. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Такаева. Распачата 125 крымінальных спраў. Напярэдадні адбылося паседжанне аператыўнага штаба, дзе было адзначана, што сітуацыя стабілізаваная ва ўсіх рэгіёнах краіны, вызваленыя ўсе раней захопленыя адміністрацыйныя будынкі, аднаўляецца праца камунальных аб'ектаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі