Назіральнікі: больш за дзве тысячы парушэнняў за першы дзень
За першы дзень датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі было зафіксавана крыху больш за дзве тысячы парушэнняў выбарчага заканадаўства. Пра гэта заявілі ў ініцыятыве "Сумленныя людзі". На большасць з парушэнняў былі пададзены звароты ва ўчастковыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.
Раней кампанія назірання "Праваабаронцы за свабодныя выбары" заявіла, што выбарчы працэс недаступны для незалежнага назірання.
Затрыманні назіральнікаў адбываліся 4 жніўня, яны працягваюцца і 5 жніўня, у другі дзень датэрміновага галасавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.