Не было лібералізацыі. Быў вельмі добры піяр, разлічаны на замежнікаў
Палітолаг Віталь Сіліцкі, адказваючы на пытанні слухачоў Еўрарадыё ў жывым эфіры, гаварыў пра тое, што беларусы не вераць у выбары, не давяраюць апазіцыі, а Захад паставіў сябе на адзін узровень з рэжымам, пачаўшы з ім гандлявацца “Тое, што Лукашэнка вось так банальна ўсіх кінуў, не горшы вынік для апазіцыі”
ЕРБ: Пытанне ад слухача Аляксандра: ці зменяцца пасля выбараў стасункі апазіцыі і Захаду? Усё ж такі Захад пачаў гуляць з Лукашэнкам абыходзячы апазіцыю.
Віталь Сіліцкі: Я думаю, што наш слухач правільна расставіў акцэнты. Галоўны вынік для апазіцыі з выбараў – тое, што Захад пайшоў на кантакт з Лукашэнкам менавіта таму, што ўжо стаміўся ад апазіцыі і страціў на яе надзею. Аднак зараз пасля таго, як заходніх назіральнікаў фактычна кінулі, можа такая ж стомленасць праявіцца і да дыялогу. І тое, што Лукашэнка вось так банальна ўсіх кінуў – гэта не горшы вынік для нашых апазіцыянераў. Зноў можна прыцягнуць да сябе ўвагу. Аднак у больш глабальным маштабе праблема ў тым, што ніхто не прапаноўвае нейкіх варыянтаў рашэння беларускай праблемы. Таму, безумоўна, нейкія кантакты з афіцыёзам Захад будзе шукаць.
ЕРБ: Ці прызнае Захад нашыя выбары?
Віталь Сіліцкі: Не, гэта ўжо безумоўна. Аднак непрызнанне гэтых выбараў не значыць, што няма глебы для кантактаў з афіцыёзам.
ЕРБ: Як вы лічыце, з чым звязана тое, што на першым этапе выбараў была нейкая лібералізацыя, а скончылася ўсё такім вось падлікам галасоў?
Віталь Сіліцкі: Калі глядзець шчыльна, не было ніякай лібералізацыі. Быў вельмі добры піяр, які быў разлічаны на замежнікаў. Ужо на этапе рэгістрацыі сябраў выбарчых камісіяў было ясна, што ідзе той жа самы сцэнар. Колькасць дэмакратаў, якіх зарэгістравалі кандыдатамі, не адрознівалася кардынальна ад 2004 года. Адбывалася вось што: прыпыніліся палітычныя рэпрэсіі, пачалі даваць візы назіральнікам, далі шмат каму, каго вельмі доўга не пускалі. Былі нейкія вонкавыя прыкметы ўнутрыпалітычнага пацяплення ў краіне, якія не мелі ніякага дачынення да выбараў. А выбары адбываліся па старой схеме. Проста мне падаецца, што еўрапейцы трошкі “ашызелі” ад таго, што іх пускаюць, з імі размаўляюць, ім тэлефануюць, з імі шукаюць кантакту, іх запрашаюць, іх тут кормяць і пояць. Аднак уласна ў выбарах адбывалася менавіта тое, што і адбывалася.
“Калі вы ўцягваецеся ў гандаль – а менавіта гэта зрабіў Захад – то вы прызнаеце правіла гульні”
ЕРБ: Пытанне ад нашага слухача Naglo: што вы лічыце найбольш важным вынікам гэтых выбараў, уласна кажучы вынікі, ці стасунак да іх Еўрасаюза?
Віталь Сіліцкі: Захад трошкі згубіў маральную пазіцыю ў адносінах да Беларусі. Калі вы ўцягваецеся ў гандаль – а менавіта гэта зрабіў Захад – то вы прызнаеце правіла гульні. Вы ставіце сябе на адну платформу з тым, з кім вы гандлюецеся. Гэта было не вельмі прыемнай навіной для нас усіх, але апазіцыя з гэтага можа вынесці нейкі ўрок: чаму да такога дайшло, што Захад пачаў гандлявацца з Лукашэнкам.
ЕРБ: Падчас сённяшняга абмеркавання выбараў я заўважыла, што людзі вельмі незадаволеныя тым, як апазіцыя правяла гэтую выбарчую кампанію: то балатуюцца, то здымаюцца, няма выразнай пазіцыі, не было інфармацыйнай кампаніі....
Віталь Сіліцкі: Сапраўды не было выразнай пазіцыі. Ведаеце, мы ўжо не першы год жывем пры Лукашэнку і тое, што выбары праходзяць так, як праходзяць, не для каго не сакрэт. Не разумею, адкуль увогуле ўзнікла пытанне, байкатаваць выбары ці не. Вельмі шмат часу было згублена менавіта на гэта. Галоўная праблема была ў тым, што апазіцыя аказалася не гатовай дзейнічаць у той сітуацыі, калі не было зразумела, якія ў яе стасункі з Захадам. І гэта было галоўным паралізуючым фактарам.
ЕРБ: Што вы маеце на ўвазе, калі кажаце пра незразумелыя стасункі з Захадам?
Віталь Сіліцкі: У нас апазіцыя спрабавала і ўвесь час спрабуе ўплываць на сітуацыю ў краіне ў першую чаргу праз Захад, праз знешні ўціск. Не самая дурная тактыка, і час ад часу яна прыносіць плён. А тут не было зразумела, у якую гульню грае Захад і ўзнік параліч. Хтосьці гатовы быў падтрымліваць дыялог, хтосьці спрабаваў яго зрываць…Апазіцыя не здолела прапанаваць Захаду распарадак дня: аб чым ён мусіць размаўляць і чаго мусіць дамагацца ад улады.
“Хаця ўлада кажа, што гэтая апазіцыя хутка памрэ, яна ж сама яе і замарожвае ў такім стане”
ЕРБ: Вельмі шмат людзей пасля выбараў сталі яшчэ больш скептычна ставіцца да апазіцыі. Маўляў, старыя лідэры надакучылі, яны нічога не могуць зрабіць, патрэбныя змены, патрэбныя перамены ўнутры АДС. Якія перспектывы пасля выбараў у апазіцыі?
Віталь Сіліцкі: На падставе чаго мяняць лідэрства? Каб гэта зрабіць, патрэбны прынамсі канкурэнтны палітычны працэс, каб было бачна, хто ў грамадстве карыстаецца аўтарытэтам, хто не. А на аснове нядзельных выбараў гэтага не зробіш. Хаця ўлада і кажа, што гэта апазіцыя хутка памрэ, яна ж сама яе і замарожвае ў такім стане. Гэта адзін з чыннікаў таго, што не адбываецца аздараўлення ў апазіцыі. Гэта першае. Другое – улада ведае, што робіць. Яна стварае атмасферу безнадзейнасці вакол выбараў і атмасферу безнадзейнасці вакол усяго палітычнага працэсу. Праблема старых апазіцыйных кадраў не толькі ў тым, што іх цяжка змяніць, а ў тым, што вельмі слабая матывацыя ў людзей далучацца да апазіцыйнай партыйнай дзейнасці.
ЕРБ: У сувязі з гэтым пытанне ад нашага слухача Naglo: ці беларусы насамрэч хочуць пераменаў? Усе лаюць уладу, аднак калі запытацца, ці вы хочаце, каб было як у Расіі, Польшчы і Ўкраіне, усе кажуць: крый Божа! Ці хочуць беларусы пераменаў?
Віталь Сіліцкі: Вельмі цяжка адказаць на гэтае пытанне, бо нельга казаць за ўсіх. Частка грамадства хоча, а частка не. Што дакладна адбываецца – гэта тое, што грамадства прызвычаілася не мець нейкіх спадзяванняў на выбарчы працэс і вырашаць пытанні па-за кантэкстам рэпрэзентатыўных інстытутаў. Людзі прызвычаіліся: такіх інстытутаў не было 12 год. Гэта адна з праблемаў для апазіцыі, бо ўсё, што адбываецца на выбарчых участках, проста ігнаруецца грамадствам. Гэта стала нормай. Як было нормай у савецкі час хадзіць і галасаваць за адзінага ў спісе кандыдата. Усе ведалі, што гэта не выбары, але хадзілі, бо гэта быў грамадскі рытуал. І гэта адрадзілася.
ЕРБ: Якія перспектывы ў такім выпадку ў Беларусі? На апазіцыю больш не спадзяюцца, у выбары не вераць… Дзе выйсце?
Віталь Сіліцкі: Я не ведаю, калі шчыра. Гэта сітуацыя, якая можа быць замарожана дастаткова доўга.